Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.09.2022

Тыдзень роднай мовы

 (19.09.2022-23.09.2022)

Яркай и запамінальнайпадзеяй у гімназіі стаў Тыдзень роднай мовы. Цёплы, душэўны настрой надало адкрыцце святочнага тыдня. У афармленні стэнда інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску” прынялі ўдзел вучні старэйшых і малодшых класаў. Шмат фарбаў і цікавых слоў знайшлося на гэтым стэндзе. Нельга было прайсці міма і не спыніцца на хвілінку, каб засталося ў памяці прыгожае, непаўторнае, самабытнае беларускае слова!

Дадала новых фарбаў Тыдню прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”.Пажаданніросквіту і дабрабыту, незалежнасці, радасці,мірусустрэліся ўтыхпажаданнях, штонапісалінашывучні.Шчырасць і неабыякавасць да лёсумовы і Радзімыпрасачылася лейтматывам у такіх пажаданнях. Віншавальныя паштоўкі напоўніліся цеплыней і святлом дзіцячых меркаванняў. Асаблівай актыўнасцю ў стварэнні віншавальных паштовак і пажаданняў вылучыліся вучні шостых класаў.

  

Таксама былі зафіксаваны найбольш каштоўныя імгненні на фота ў рамках фотапраекта “Беражы роднае”. Цікавасць у навучэнцаў выклікалі фотакарткі з выявамі традыцыйнага побыту беларусаў і нацыянальнымі рамествамі.Асаблівасці традыцыйнага жыцця беларусаў, іх гаспадарчай і культурнай дзейнасці як у люстэрку адбіліся ў беларускай мове, прымаўках і прыказках, вуснай народнай творчасці, творах пісьменнікаў. 

Асаблівым натхненнем вылучыліся малюнкі на выставе творчых работ “Мой родны кут, як ты мне мілы”. Кожны з малюнкаў па-свайму адлюстраваў навакольны свет беларускай прыроды. Зеляніна нашых лясоў і палёў, блакіт азёр, аіст, як сімвал міру і спакою нашай Радзімы.

Вялікай папулярнасцю на працягу тыдня карысталася дыстанцыйная акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”. Калі чуеш прыгожую мову, то не перастаеш здзіўляцца непаўторнасці і мілагучнасцібеларускага слова. Сапраўдныя моўныя скарбы сустракаюцца ў беларускіх вершах.

Як жа цудоўна было пачуць з самай раніцы родныя беларускія словы ў карыдорах гімназіі. Акцыя “размаўляй са мной па-беларуску” яшчэ раз нагадала ўсім, што трэба старанна вучыць беларускую мову, ведаць і любіць яе.

Цікаўныя, дапытлівыя і актыўныя… Усё гэта пра  ўдзельнікаў  турніру на лепшага знаўцу роднай мовы, які адбыўся паміж вучнямі 8-х класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі  разгадвалі рэбусы,  шарады, гулялі ў “хованкі”, паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў і “майстроў-будаўнікоў”.  Дзеці паказалі ўменне аналізаваць моўныя з’явы і факты, праявілі назіральнасць і кемлівасць,  Добрыя веды, фантазія і асацыятыўнае мысленне  дапамаглі тым, хто аказаўся ў ліку пераможцаў. Сярод іх Вакульчык Ганна, 8 “Б” клас і Ясютчык Ангеліна 8 “А” клас.

Тыдзень роднай мовы ў нашай школе заўсёды з’яўляецца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаўвыключэннем і гэты, якіпрайшоўз 19 па 23верасня 2022 года.

Разделы сайта