Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2022

Дзень роднай мовы

Штогод 21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Кожны народ мае сваю самабытную мову Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю.

Каб развіваць камунікатыўную, духоўна-маральную, інтэлектуальную культуру вучняў было вырашана правесці тыдзень роднай мовы.

На працягу тыдня адбываліся мерапрыемствы, якія пашыралі веды  кожнага не толькі пра родную мову, але і культуру беларускага народа:  інтэрактыўныя перапынкі “Гучы, беларуская мова!”, конкурс малюнкаў “Малюем краіну роднай мовы”, класныя гадзіны “Пакуль жыве мова, жыве народ”, вучні адзінаццатага класа прынялі ўдзел у раённым флэшмобе #СмакРоднайМовы#. Выставу “Родная мова – крыніца празрыстая” арганізавала бібліятэкар Хазава Ж.П., а з вучнямі шостых класаў правяла гульню “Сябруй з роднай мовай”.

Завяршыўся тыдзень калектыўным праглядам кінастужак паводле твораў беларускіх класікаў.

Флешмоб#СмакРоднайМовы

 

  Конкурс малюнкаў “Малюем краіну роднай мовы”

 

 Кінаклуб “Класіка беларускага кінематографу” (прагляд фільма “Людзі на балоце”)

Разделы сайта