Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.12.2021

      Шостага снежня мы, вучні 9 “Б” класа, адправіліся на экскурсію ў вёску Махро. Дзень быў па-зімоваму бадзёры, настрой – таксама. Спачатку мы наведалі краязнаўчы музей. Нас адразу ўразіла тое, што экскурсію  праводзілі вучні. Яны расказалі нам гісторыю вёскі, яе быт у  мінулыя часы, паказалі прылады працы, рамёствы, расказалі і пра слаўных людзей, якіх узгадавала  родная зямля. Сваіх герояў-землякоў шануюць тут і паважаюць, іх подзвіг жыве. Нам паказалі прадметы, што былі знойдзены на месцы партызанскага лагера, які мы наведалі пазней. У музеі мы таксама слухалі пра партызанскі рух нашага раёна, даведаліся , як мужна змагаліся  нашы землякі з фашыстамі. Многія з іх аддалі сваё жыццё.   

   Затым мы наведалі «Стоянку партызан». Спачатку сцяжынка прывяла нас на партызанскія могілкі ля магутнага дуба, на якім засталіся яшчэ надпісы імён тых, хто загінуў.          

    Пазнаёмілі экскурсаводы  са схемай размяшчэння партызанскага атрада. Мы слухалі і ніяк не маглі паверыць, што пад шатамі гэтых сосен жылі, хаваліся, змагаліся людзі. Калі мы спускаліся ў зямлянкі, атмасфера адначасова захапляла і палохала: як можна было жыць у такіх умовах? Якім простым быў быт партызан і якімі цяжкімі былі выпрабаванні! Мы бачылі зямлянкі, акопы, медпункт, хадзілі па траншэях і нават наведалі “зялёную школу”. На хвілінку ўявілі сябе вучнямі гэтай школы і адразу захацелася вярнуцца ў рэальнасць.                               

   Экскурсія вельмі спадабалася. Тэма вайны, подзвігу беларускага народа  ніколі не будзе забыта.                                                                                            

    

Разделы сайта