Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.02.21

У гімназіі завяршыўся Тыдзень роднай мовы.

У чытальнай зале гімназічнай бібліятэкі прайшлі выставы, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння І.Шамякіна і І.Мележа, 125-годдзю з дня нараджэння К.Крапівы. У фае на першым паверсе размясцілі кнігаагляд “Сучасная беларуская літаратура для дзяцей”, дадатковую інфармацыю пра змест кнігі вучні маглі знайсці па ссылцы QR-кода.

Акцыя сярод вучняў 5-ых класаў “Малюем слова” пачалася з аналізу вершаў, разбору незнаёмых слоў і прадоўжылася вобразным адлюстраваннем тэксу верша ў выглядзе малюнка ці воблака слоў. Не меньш захапляльна прайшлі акцыя “Чытаем разам па-беларуску” і творчая майстэрня «#смакроднаймовы».

Віншуем каманду “Аксаміткі” з перамогай у гарадской гульні “Пагавары са мной па-беларуску” !

Раздзелы сайта